Слуцк ТВ

Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Капылі

Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Капылі

XХVIII Дзень беларускага пісьменства пройдзе 4-5 верасня ў Капылі пад дэвізам «Слова нас аб’ядноўвае». 

Асноўны дзень свята — 5 верасня. Сярод ключавых мерапрыемстваў — перадача эстафеты гораду Добрушу — сталіцы Дня беларускага пісьменства ў 2022 годзе; цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі і іншае.

У Капылі ўстановяць помнік беларускаму пісьменніку Цішку Гартнаму, а таксама прадставяць скульптурную кампазіцыю, прысвечаную сталіцам Дня беларускага пісьменства. Наватарскі праект Беларускага саюза мастакоў — адкрыццё Алеі пісьменнікаў Капыльскага раёна з QR-кодамі.

На працягу двух дзён традыцыйна будзе працаваць фестываль кнігі і прэсы.

Па матэрыялах БЕЛТА.