Слуцк ТВ

Мемориальный комплекс Переходы. Сбор средств

Мемориальный комплекс Переходы. Сбор средств

Мемарыяльны комплекс Пераходы патрабуе рэканструкцыі. Аб’яўлены збор сродкаў.
  З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны пачынаецца адлік спаленых вёсак на Случчыне. Тады, у чэрвені 1941 года, падчас бою ў раёне Кучына паміж немцамі і Чырвонай Арміяй згарэлі  вёскі Стары Гуткоў і Каліта. Крыху больш чым праз год, у канцы кастрычніка 1942 года, жалобны спіс папоўнілі Жылін Брод і Фадзееўка.
У студзені – сакавіку 1943 года былі знішчаны вёскі: Адамова, Апаліны, Баравая, Беразінец, Вярбішчына, Вераб’ёва, Гондарава, Гольчыцы, Задоўба, Захацінава, Крушнік, Краснае, Кошышчы, Пераходы, Перавалока, Пільня, Падстарэва, Палікараўка, Паўлаўка, Руднаўка, Рудня, Лазараў Бор, Лявішча, Ніва, Навінкі, Старэва, Строхава, Хорашава, Чырвоная Старонка. Дзевяць вёсак з гэтага спісу былі спалены 23 лютага. Менавіта гэтая дата лічыцца на Случчыне днём памяці аб ахвярах знішчэння вёсак.
Мемарыяльны комплекс на месцы спаленай разам з усімі жыхарамі вёскі Пераходы – гэта наша памяць аб усіх загінулых у гады вайны. Ён быў адкрыты 2 ліпеня 1972 года. Гэты комплекс – помнік усім 36 вёскам, якія раздзялілі лёс Пераходаў, 12 з якіх зніклі назаўсёды.
Сёння мемарыял у вёсцы Пераходы патрабуе рэканструкцыі не толькі скульптурнай кампазіцыі, але і 26 магільных пліт на месцы, дзе калісьці стаялі дамы.
  • На сесіі Слуцкага раённага Савета дэпутатаў 29 чэрвеня вырашылі арганізаваць збор сродкаў на рэканструкцыю помніка-скульптуры ў памяць аб жыхарах спаленых вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны.  Давайце аб’яднаемся і агульнымі намаганнямі прывядзём мемарыяльны комплекс у належны від.
Первомайский сельсовет
Расчетный счет в белорусских рублях
BY73AKBB36006261401570000000
ОАО «АСБ Беларусбанк»
AKBBBY2X – БИК банка
Получатель – Главное управление Министерства финансов Республики Беларусь по Минской области
УНП  600537220
Код платежа – 05405 – «иные добровольные перечисления организаций и физических лиц»
 
В платежном поручении обязательно указать цель – помощь на реконструкцию памятника-скульптуры в память о жителях сожженных деревень в годы Великой Отечественной войны.
По материалам «Слуцкага краю».